5 НАВУКОВЫХ ФАКТАЎ, якія ведае кожны, хто чытае Біблію.
1. Сусьвет мае пачатак.
Большасьць навукоўцаў згаджаюцца, што сусьвет мае пачатак, які яны называюць Вялікім Выбухам.
2. Выпадковае зьяўленьне жыцьця статыстычна немагчымае.
У аснове зараджэньня жыцьця знаходзіцца інфармацыя, запісаная ў малекуле ДНК "чатырохлітаравым" кодам, які дазваляе сінтэзаваць бялкі (з зададзенай пасьлядоўнасьцю амінакіслотаў). Некаторыя лічаць, што для зьяўленьня нейкага аналагу жыцьця патрэбныя дзьве малекулы нуклеінавай кіслаты, памерам ня менш за 1000 нуклеатыдаў. Верагоднасьць зьяўленьня такіх умоваў 1:10 у ступені 1081. Фактычна, гэта роўна нулю.
3. Усё чалавецтва паходзіць ад аднаго мужчыны і адной жанчыны.
Y-храмасома перадаецца толькі ад бацькі да сына, а мітахандрыяльная ДНК перадаецца толькі па матчынай лініі. Паводле дадзеных генэтыкі, усе людзі маюць Y-храмасому ад аднаго продка, тое самае датычыць мітахандрыяльных ДНК.
4. Чалавецтва падзеленае на тры групы, якія можна ўмоўна назваць афрыканцы, эўрапейцы і азіяты.
Паводле генэтычных дасьледваньняў мітахандрыяльныя ДНК ўсіх людзей належаць да трох выразных так званых гаплагруп — груп з падобнымі мутацыямі: L (народы Афрыкі), M (народы Азіі і амэрыканскія індзейцы), N (эўрапейцы, палінэзійцы, некаторыя народы Азіі).
5. Цывілізацыя пачалася ў Мэсапатаміі прыкладна 5000 гадоў таму.
Першая вядомая цывілізацыя — гэта шумэрская ў Мэсапатаміі (3500-3000 гг. да Нар.Хрыста), пасьля былі эгіпецкая і індская.