ГОСПАДЗЕ, ЗЬЛІТУЙСЯ НАД НАМІ
Дык прашу найперш, каб узносілі просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей, за цароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё ціхае і спакойнае з усёю пабожнасьцю і прыстойнасьцю. Гэта добра і міла Збаўцу нашаму Богу, Які хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да пазнаньня праўды.
(Першае пасланьне да Цімафея 2:1-4)
Калі Госпад ня зьлітуецца над Беларусьсю, нас чакае ў лепшым выпадку паўтарэньне падзеяў 2010-2011 гг. Калі некаторыя кажуць, што “горш ня будзе”, на жаль, гісторыя і вопыт сьведчаць, што горш можа быць заўсёды. Гэтае спаўзаньне нашай краіны ў сітуацыю, дзе прайграюць усе, можна спыніць толькі скарыўшыся перад Богам і просячы Яго літасьці ў гэты час, каб Ён судзіў нас не паводле нашых грахоў, але паводле Сваёй міласэрнасьці.
Нам патрэбныя не вялікія ўзрушэньні, а моцная і квітнеючая Беларусь.
Таму заклікаю маліцца ў гэты час:
• за спыненьне беззаконьня і гвалту ў нашай краіне;
• за вызваленьне палітвязьняў;
• за ўмацаваньне незалежнасьці Беларусі;
• за любоў беларусаў да сваёй краіны;
• за мір і супакой у Беларусі;
• за Божую абарону і Божую міласьць да нашай краіны, каб не было крывапраліцьця і дэстабілізацыі.
Антоні Бокун, пастар Царквы Ян Прадвесьнік
![ГОСПАДЗЕ, ЗЬЛІТУЙСЯ НАД НАМІ](https://sun9-7.userapi.com/impg/c857636/v857636050/21d3e5/7BvGm7REg0Q.jpg?size=1280x904&quality=96&sign=60a49bb507a402ab488c5c59d762c5e5&c_uniq_tag=mpzpRxQfRPPqLUS6a6qrnCGwew-TyQ3_ddDAbf-qsto&type=album)